Папскі акадэмік: “Эканоміка Францішка” супраць росту няроўнасці
Прафесар Стэфана Дзамані спаслаўся на міжнародную сустрэчу “Эканоміка Францішка”, якая пачалася 19 лістапада 2020 г. Мерапрыемства, ініцыяванае цяперашнім Пантыфікам, павінна было адбыцца ў Асізі, але ў сувязі з пандэміяй праходзіць у гэтыя дні ў анлайн-фармаце. У дыскусіі на тэму працоўнай этыкі, фінансаў і штучнага інтэлекту ўдзельнічаюць каля 2 тыс. маладых эканамістаў і прадпрымальнікаў з усяго свету.
“Беспрэцэдэнтная ініцыятыва, арганізаваная Касцёлам, дэманструе, што свет павінен пачаць працэс глабальных змен на эканамічным і сацыяльным узроўнях”, - звярнуў увагу старшыня Папскай акадэміі.
, - лічыць прафесар.
Паводле Дзамані, наступная задача, якую неабходна вырашыць, – эндэмічны і сістэмны рост няроўнасці. “Не можна заплюшчваць вочы на эканамічны механізм, які павышае агульны ўзровень дабрабыту, але ў той жа час павялічвае разрыў паміж сацыяльнымі групамі і народамі”.
Таксама патрэбныя змены і ў існуючай узаемазалежнасцю паміж дэмакратыяй і рынкам – паміж эканомікай і палітыкай.
, - заявіў у інтэрв’ю Vatican News старшыня Папскай акадэміі сацыяльных навук.
Італьянскі эканаміст нагадаў, што лічбавая рэвалюцыя і глабалізацыя вызначылі канцэнтрацыю эканамічнай і фінансавай улады, якая дэстабілізуе самі рынкі і стварае моцную няроўнасць.
“Акрамя таго, варта дадаць, што ўстойлівае развіццё, пра якое ўсе кажуць, не можа адносіцца толькі да з’явы забруджвання навакольнага асяроддзя, але павінна ўлічваць цэнтральную ролю чалавека. Іншымі словамі, устойлівай энергетыкі, эканамічнага і сацыяльнага развіцця недастаткова, належная ўвага павінна быць нададзена таксама ўстойліваму антрапалагічнаму развіццю”, - падкрэсліў адзін з арганізатараў форума “Эканоміка Францішка”.