25-годдзе афіцыйнага ватыканскага інтэрнэт-парталу
Праз чвэрць стагоддзя сайт з’яўляецца вялікім парталам і важнай крыніцай інфармацыі, - заўважыў прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Апостальскай Сталіцы Паола Руфіні. Ён нагадаў, як у Божае нараджэнне 25 гадоў таму, журналісты пісалі, што Наступнік св. Пятра атрымаў новую сетку, каб рыбачыць ва ўсім свеце. Але гэта было не зусім так, бо гаворка ішла толькі пра першае зерне, кінутае ў новую глебу, на новы “кантынент”, - вобразна дадаў прэфект.
Руфіні падкрэсліў, што сёння партал vatican.va з’яўляецца месцам захавання супольнай памяці, з’яўляецца шматмоўным і даступным для ўсіх. Сайт інтэграваны з іншымі камунікацыйнымі прыладамі: Ватыканскім радыё, інфармацыйным парталам Vatican News, газетай L’Osservatore Romano, бюлетэнем Апостальскай Сталіцы, акаўнтамі Папы і ватыканскіх СМІ ў сацыяльных сетках.