Біскуп Браян Фарэл Біскуп Браян Фарэл 

Біскуп Фарэл: пандэмія не спыніла экуменічнага дыялогу

Нават падчас пандэміі экуменічны дыялог не спыняўся. Пошукі хрысціянскага адзінства ў часы каронавіруса часцей ператвараюцца ў сумесныя праекты салідарнасці і падтрымкі патрабуючых.

На Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян на гэта звярнуў увагу біскуп Браян Фарэл, Сакратар Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Ён нагадаў, што дыкастэрыі сёлета споўнілася 60 гадоў.

Іерарх адзначыў, што пандэмія прыпыніла прамыя эуменічныя кантакты, найбольш важныя для пабудовы дыялогу, але адкрыла новыя магчымасці праз анлан-сустрэчы.

Біскуп Фарэл нагадаў, што ў цяперашні час тэалагічны дыялог вядзецца з 15 рознымі супольнасцямі і групамі. Ён звярнуў увагу на ўзнікненне новых выклікаў. Яны звязаны, у прыватнасці, з этычнымі і маральнымі праблемамі, звязанымі з паслабленнем тэалагічных традыцый некаторых Цэркваў.

З іншага боку, у дыялогу з пяцідзясятніцкімі групамі цяжка ўспрымаць іх падыход да місіянерства, якое часта з’яўляецца сінонімам празелітызму. Многія евангелісцкія групы адчуваюць сябе абавязанымі навярнуць нават членаў так званых гістарычныя Цэркваў, абвінавачваючы іх у адступленні ад чыстага Евангелля. Іерарх лічыць, што новы спосаб дыялогу з гэтымі коламі можа прапанаваць Служба каталіцкага харызматычнага абнаўлення CHARIS, заснаваная Францішкам у 2018 г.

На думку біскупа Фарэла, добрым метадам пабудовы адзінства з’яўляюцца стыпендыі, прапанаваныя Святым Пасадам. Праваслаўныя вучацца ў папскіх універсітэтах Рыма. Падчас вучобы яны жывуць у каталіцкіх калегіумах. “Гэта магчымасць пазнаёміцца з Каталіцкім Касцёлам зблізку, што глыбока спрыяе распаўсюджванню станоўчага іміджу каталіцызму ў праваслаўным свеце”, - адзначыў ватыканскі іерарх, звяртаючы ўвагу на тое, што жыццёвы дыялог па-ранейшаму адыгрывае фундаментальную ролю ў пошуку поўнай еднасці паміж хрысціянамі.
 

23 студзеня 2021, 12:18