Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, per coro maschile e orchestra
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Габрыэле Качыа падчас сустрэчы з Францішкам Арцыбіскуп Габрыэле Качыа падчас сустрэчы з Францішкам 

Святы Пасад: COVID-19 для ААН можа мець такі ж эфект, як вайна

Крызіс COVID-19 з’яўляецца не празаічнай праблемай для міжнароднай супольнасці, - лічыць арцыбіскуп Габрыэле Качыа, прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН.

Аднак, на думку ватыканскага дыпламата, пандэмічны крызіс можа прывесці да больш цеснага супрацоўніцтва паміж краінамі. Нядаўна ён размаўляў пра гэта ў Ватыкане з Францішкам.

“Вельмі часта ў цяжкасцях узнікае спакуса закрыцца ў сабе і шукаць паратунку такім чынам. Бо здаецца, што, ізалюючыся ў сваім маленькім свеце, абараняючы сябе ад іншых, можна знайсці рашэнне. Аднак мы бачым, што шляхі вырашэння крызісу трэба шукаць разам, бо свет усё больш становіцца адной вялікай рэальнасцю”, - сказаў арцыбіскуп Качыа Vatican News.

Іерарх нагадаў, што ў канцы Другой сусветнай вайны стала зразумела, што дбаць толькі аб сваіх нацыянальных інтарэсах бесперспектыўна. “Менавіта таму была створана Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Думаю, што і падчас цяперашняга крызісу свет зразумее, што толькі разам мы можам увайсці на шлях, які прывядзе да сапраўднага вырашэння праблем, з якімі ўсе змагаюцца”, - падкрэсліў папскі дыпламат.
 

17 студзеня 2021, 11:21
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031