Святы Пасад: COVID-19 для ААН можа мець такі ж эфект, як вайна
Аднак, на думку ватыканскага дыпламата, пандэмічны крызіс можа прывесці да больш цеснага супрацоўніцтва паміж краінамі. Нядаўна ён размаўляў пра гэта ў Ватыкане з Францішкам.
“Вельмі часта ў цяжкасцях узнікае спакуса закрыцца ў сабе і шукаць паратунку такім чынам. Бо здаецца, што, ізалюючыся ў сваім маленькім свеце, абараняючы сябе ад іншых, можна знайсці рашэнне. Аднак мы бачым, што шляхі вырашэння крызісу трэба шукаць разам, бо свет усё больш становіцца адной вялікай рэальнасцю”, - сказаў арцыбіскуп Качыа Vatican News.
Іерарх нагадаў, што ў канцы Другой сусветнай вайны стала зразумела, што дбаць толькі аб сваіх нацыянальных інтарэсах бесперспектыўна. “Менавіта таму была створана Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Думаю, што і падчас цяперашняга крызісу свет зразумее, што толькі разам мы можам увайсці на шлях, які прывядзе да сапраўднага вырашэння праблем, з якімі ўсе змагаюцца”, - падкрэсліў папскі дыпламат.