Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад вядзе падрыхтоўку да візіту Пантыфіка ў Ірак

Святы Пасад рыхтуецца да падарожжа Францішка ў Ірак, запланаванага на пачатак сакавіка. 20 студзеня 2021г. Зала Друку разаслала дакументы для акрэдытацыі журналістам, якія збіраюцца суправаджаць Папу.

Умовай для кожнага патэнцыйнага ўдзельніка падарожжа будзе праходжанне вакцынацыі супраць каронавіруса.

Дакладная праграма візіту, які павінен прайсці 5-8 сакавіка 2021 г., пакуль не вядомая, але плануецца, што Пантыфік наведае Багдад, Эрбіль, Масул, Каракаш і Ур.

У сярэдзіне студзеня Францішак прызнаўся, што не да канца ўпэўнены ў сваёй паездцы ў Ірак. Ён патлумачыў гэта складанай эпідэмічнай сітуацыяй і нежаданнем асуджаць людзей на небяспеку заразіцца COVID-19.

Калі планы рэалізуюцца, гэта будзе першы ў гісторыі візіт Святога Айца ў блізкаўсходнюю краіну. Акрамя пандэміі, вялікай праблемай для арганізатараў з’яўляецца гарантаванне бяспекі як самога Папы, так і ўсіх, хто хацеў бы з ім сустрэцца.
 

21 студзеня 2021, 11:52