Святы Пасад: Fratelli tutti ў цэнтры жыцця кансэкраваных асоб
Асновай паслання стала апошняя энцыкліка Францішка Fratelli tutti. Прэфект і Сакратар дыкастэрыі прызналіся, з гонарам сочаць за гераізмам і верай многіх законніц і законнікаў, якія знаходзяцца на перадавой у барацьбе з пандэміяй.
Аўтары звярнулі ўвагу на тое, што папскі дакумент, напісаны ў гістарычны момант, які сам Францішак назваў “гадзінай праўды”, з’яўляецца каштоўным дарам для любой формы кансэкраванага жыцця.
Кардынал Жоао Брас дэ Авіс і арцыбіскуп Хасэ Радрыгес падкрэслілі асаблівую ролю сумесных дзеянняў і заклікалі адрадзіць “сусветнае імкненне да братэрства”. Яны запрасілі кансэкраваных мужчын і жанчын “паставіць энцыкліку Fratelli tutti ў цэнтры жыцця, фармацыі і місіі”.
Нагодай да напісання ліста стаў XXV Дзень кансэкраванага жыцця, які будзе адзначацца ў Касцёле 2 лютага.