Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У 2021 г. шэсць кардыналаў адзначаць 80-годдзе

На пачатку 2021 г. Калегія кардыналаў налічвае 228 іерархаў, з якіх 128 яшчэ не споўнілася 80 гадоў, што дае ім права ўдзельнічаць у магчымым канклаве. Сёлета шасцёра з іх перакрочаць гэты парог.

27 лютага 80-гадовы юбілей адзначыць суданскі кардынал Габрыэль Зубэйр Вака, арцыбіскуп-эмерыт Хартума. 8 сакавіка – паўднёваафрыканскі кардынал Уілфрыд Фокс Напье, арцыбіскуп-эмерыт Дурбану, а 8 чэрвеня – аўстралійскі кардынал Джордж Пэл, былы прэфект Сакратарыяту па эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы.

18 жніўня 80-гадовага ўзросту дасягне кардынал Бэньяміна Стэла, прэфект Кангрэгацыі па справах духавенства, а 7 лістапада – кардынал Анджэла Скола, арцыбіскуп-эмерыт Мілана. Абодва іерархі паходзяць з Італіі.

Рашэнне аб згубе права выбару Пантыфіка па дасягненні кардыналам 80-гадовага ўзросту прыняў Павел VI. Яно было абвешчана 21 лістапада 1970 г. у Апостальскім лісце Ingravescentem aetatem.

Затым, на Сакрэтным кансісторыі 5 лістапада 1973 г., Павел VI устанавіў, што колькасць кардыналаў з правам абрання Папы не можа перавышаць 120. Ян Павел II пацвердзіў гэтае правіла ў Апостальскай канстытуцыі Universi Dominici Gregis ад 22 лютага 1996 г.

На цяперашні час з 228 членаў Калегіі кардыналаў 105 прадстаўляюць Еўропу. З іх 53 іерархі могуць браць удзел у канклаве. З Паўночнай Амерыкі паходзяць 26 іерархаў, з якіх права голасу пры выбары Пантыфіка маюць 16; з Цэнтральнай Амерыкі – 9, з якіх 7 выбаршчыкаў; з Паўднёвай Амерыкі – 25, з якіх 14 выбаршчыкаў. Афрыканскі кантынент прадстаўляюць 25 іерархаў, з якіх 14 маюць права голасу на канклаве; азіяцкі – 27 кардыналаў, з якіх 16 выбаршчыкаў. Акіянію прадстаўляць 6 кардыналаў, з якіх 4 выбаршчыкі.
 

08 студзеня 2021, 10:12