Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане прайшла сустрэча экспертаў па міжрэлігійным дыялогу

19-20 студзеня 2021 г. адбылася дыстанцыйная сустрэча супрацоўнікаў Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу і Бюро па міжрэлігійным дыялогу і супрацоўніцтве Сусветнай Рады Цэркваў.

Удзельнікі паінфармавалі аб дзейнасці ў 2020 г. і абмеркавалі эфектыўныя спосабы распаўсюджвання дакумента “Служэнне параненаму свету ў міжрэлігійнай салідарнасці: хрысціянскі заклік да роздуму і дзеянняў падчас COVID-19”, створанага ў цяжкія месяцы пандэміі.

Супрацоўніцтва абедзвюх структур працягваецца ўжо больш за 40 гадоў. Ранейшыя сумесныя праекты тычыліся міжрэлігійнага сужэнства (1994-1997 гг.), міжрэлігійнай малітвы (1997-1998 гг.), афрыканскай рэлігійнасці (2000-2004 гг.), хрысціянскага сведчання ў шматканфесійным свеце (2006-2011 гг.) і адукацыі на карысць міру (2019 г.).

“Сустрэчы, якія адбываюцца ў рамках Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, з’яўляюцца выразам імкнення абедзвюх структур да росту экуменічнага адзінства і актывізацыі сумесных намаганняў па садзейнічанні міжрэлігійнаму дыялогу шляхам больш шырокага прыёму і рэалізацыі дакументаў, у прыватнасці, на апошнім пасяджэнні дакумента аб міжрэлігійнай салідарнасці”, - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у 25 студзеня 2021 г. у Ватыкане.
 

25 студзеня 2021, 12:54