Пошук

Падчас хросту ў Сікстынскай капэле. Ілюстрацыйнае фота Падчас хросту ў Сікстынскай капэле. Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: 10 студзеня не будзе хросту дзяцей

У свята Хросту Пана 10 студзеня 2021 г. Святы Айцец не ахрысціць дзяцей у Сікстынскай капэле. Прычыный усяму – складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Італіі.

Сакрамэнт удзеляць у парафіях, да якіх належаць бацькі, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Традыцыя хросту дзяцей у канцы літургічнага перыяду Божага Нараджэння была ўведзена ў Ватыкане ў 1981 г. Янам Паўлам ІІ. У свята Хросту Пана ён удзяляў сакрамэнт дзецям супрацоўнікаў структур Святога Пасаду, Швейцарскай гвардыі і Ватыканскай жандармерыі.

“Ахрысціць дзіця – гэта ўчынак справядлівасці ў адносінах да яго. Чаму? Таму што ў хросце мы даём яму скарб, у хросце мы даём яму задатак: Святога Духа. У сакрамэнце хросту дзіця атрымлівае моц Духа Святога, які будзе яго бараніць, дапамагаць яму на працягу ўсяго жыцця. Вось чаму так важна хрысціць дзяцей – каб узрасталі з моцай Духа Святога ”, - тлумачыў Папа падчас абраду хросту ў мінулым годзе.
 

06 студзеня 2021, 11:03