Ватыкан: адменены велікапосныя рэкалекцыі для Рымскай курыі
З прычыны небяспечнай для здароўя сітуацыі, якая ўтрымліваецца падчас пандэміі каронавіруса, у гэтым годзе не будзе велікапосных рэкалекцый для супрацоўнікаў Рымскай курыі, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.
У ватыканскім камюніке гаворыцца, што Святы Айцец запрасіў кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, кіраўнікоў дыкастэрый і кіраўнічы персанал Рымскай курыі да правядзення асабістых духоўных практыкаванняў, прысвячаючы час на малітву і разважанні, з поўдня нядзелі 21 лютага па пятніцу 26 лютага 2021 г.
У гэтыя дні не будзе публічных мерапрыемстваў з удзелам Папы, у тым ліку агульнай аўдыенцыі ў сераду, 24 лютага 2021 г.
20 студзеня 2021, 12:44