Ватыканская дыпламатыя пра адносіны Касцёла да экалагічнага руху
Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі выступіў з прамовай перад удзельнікаў курса па сацыяльным вучэнні Касцёла, арганізаванага фондам Centesimus Annus. Урачыстае адкрыццё адукацыйнай праграмы адбылося анлайн 23 студзеня 2021 г.
Ватыканскі іерарх заўважыў, што Касцёл удзельнічае ў экалагічным руху ў адпаведнасці з хрысціянскімі каштоўнасцямі. Ён нагадаў, што вызваленне чалавека з розных форм няволі прадугледжвае клопат пра навакольнае асяроддзе, але “яшчэ больш патрабуе дапамогі яму ў адкрыцці сэрца на Бога”.
Арцыбіскуп Галахер нагадаў словы Папы пра два шляхі, якімі ідзе Апостальская Сталіца ў абароне экалогіі: першы – намаганні па змяншэнні шкодных выкідаў у атмасферу, рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў і энергіі, пераход на экалагічныя віды транспарту, высаджванне лясоў, перапрацоўка смецця; другі – прасоўванне адукацыі, якая ўважліва ставіцца да інтэгральнай экалогіі.
Паводле ватыканскага іерарха, Касцёл не можа не мець крытычнага погляду на сучасную ідэю прагрэсу, якая прапагандуе “лінейнае развіццё чалавечых магчымасцей праз бясконцую тэхналагічную эвалюцыю”. Культура, якая абсалютызуе прадукт дзейнасці чалавека раней ці пазней прыйдзе да знішчэння самога чалавека і яго асяроддзя. Інтэгральнае развіццё не магчыма без любові і імкнення да паўсюднага братэрства як радаснага выканання Божай волі, - перакананы арцыбіскуп Галахер.