Aрцыбіскуп Георг Генсвайн Aрцыбіскуп Георг Генсвайн 

Арцыбіскуп Генсвайн пра Вялікі пост Бэнэдыкта XVI

У рэзідэнцыі Бэнэдыкта XVI, у кляштары Mater Ecclesiae, Вялікі пост праходзіць у звычайным рытме. Тут жывуць літургіяй Касцёла і практыкуюць народную пабожнасць.

Аб гэтым распавёў арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Папы-эмерыта. Ён патлумачыў, што народная пабожнасць – гэта штодзённы ружанец, а па пятніцах – набажэнства Крыжовага шляху. Такім чынам мы суправаджаем Пана ў Яго пакутах, якія з’яўляюцца цаной нашага адкуплення, - дадаў нямецкі іерарх у інтэрв'ю Avvenire.

Ён запэўніў, што Бэнэдыкт XVI падтрымлівае душэўны спакой, ясны розум і пачуццё гумару, хаця рытм яго жыцця ўжо не такі, як 10 ці 20 гадоў таму. У рэшце рэшт, ён ужо амаль 94-гадовы чалавек.

Нагодай для размовы арцыбіскупа Генсвайна з італьянскім штодзённікам стала публікацыя ў Італіі яго разважанняў да Крыжовага шляху. Ён падкрэсліў, што сёлета, нават больш, чым год таму, Вялікі пост і Вялікдзень пройдуць пад знакам абмежаванняў. У такой сітуацыі чалавек задыхаецца, - прызнаўся іерарх, паказваючы на сур'ёзныя наступствы пандэміі ў паўсядзённым жыцці і яе ўплыў на існаванне чалавецтва.

Іерарх падкрэсліў, што ў гэтым годзе Вялікі пост і падрыхтоўка да Вялікадня павінны характарызавацца цвёрдай верай у тое, што ў барацьбе з пандэміяй апошняе слова будзе не за каронавірусам, а за ўваскрослым Езусам. “Вера ў гэта дае нам надзею, сілу і дазваляе дыхаць. Вера ва Уваскрослага Пана ўмацоўвае нас, расплюшчвае нашы вочы на будучыню”, - запэўніў арцыбіскуп Генсвайн.
 

25 лютага 2021, 10:19