Кардынал Рабэр Сара Кардынал Рабэр Сара 

Папа прыняў адстаўку прэфекта Кангрэгацыі Божага культу

Святы Айцец прыняў адстаўку кардынала Рабэра Сара з пасады прэфекта Кангрэгацыі Божага культу і Дысцыпліны сакрамэнтаў. 20 лютага 2021 г. аб гэтым паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

15 чэрвеня 2020 г. кардынал Сара дасягнуў 75-гадовага ўзросту і згодна з нормамі кананічнага права падаў просьбу аб адстаўцы. Пасада прэфекта пакуль застаецца вакантнай.

Рабэр Сара нарадзіўся ў 1945 г. у Гвінеі. Прэзітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1969 г. Праз дзесяць гадоў стаў арцыбіскупам роднай архідыяцэзіі Канакры. У 2001 г. быў прызначаны сакратаром Кангрэгацыі евангелізацыі народаў. У 2010 г. стаў старшынёй Папскай рады “Cor Unum”, а ў 2014 г. – прэфектам Кангрэгацыі Божага культу і Дысцыпліны сакрамэнтаў.
 

20 лютага 2021, 12:12