Кардынал Марыё Грэк з Францішкам Кардынал Марыё Грэк з Францішкам 

Святы Пасад дапаможа мясцовым Касцёлам у арганізацыі Сінодаў

Апостальская Сталіца прапануе супрацоўніцтва з мясцовымі Касцёламі ў планаванні Сінодаў або сінадальных шляхоў, - паведаміў Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Марыё Грэк.

Адказваючы на пытанне пра запланаваны Сінод Касцёла ў Італіі, іерарх падкрэсліў, што Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў прапанаваў сваю дапамогу ў “агульным пошуку і развіцці “сінадальнага стылю”, якога жадае Папа і да якога імкнуцца многія вернікі ва ўсім свеце”.

Нагодай для інтэрв'ю Vatican News i L’Osservatore Romano стала папская намінацыя двух падсакратароў Сінода Біскупаў. Упершыню намесніцай сакратара стала жанчына, французскі тэолаг і манахіня, былая дырэктарка Нацыянальнай службы па евангелізацыі і пакліканні моладзі Канферэнцыі Біскупаў Францыі Наталі Бэкар. Дзякуючы прызначэнню, жанчына ўпершыню атрымае права голасу на агульнай асамблеі Сінода Біскупаў. Генеральны сакратар заявіў, што рашэнне Пантыфіка “адчыняе дзверы”. “Мы ўбачым, якія наступныя крокі можна будзе зрабіць у будучыні”, - дадаў ён.

Другім падсакратаром стаў іспанскі аўгустыніянін, 59-гадовы а. Луіс Марын дэ Сан-Марцін. Паводле кардынала Грэка, манах прапануе “вялікі досвед суправаджэння супольнасці ў працэсе прыняцця рашэнняў”. Гэта таксама важна для Сінода Біскупаў, стыль якога павінен усё больш адпавядаць ідэалу сінадальнасці, чаго чакае Францішак.
 

09 лютага 2021, 10:45