Успамін св. Грыгорыя Нарэцкага – упершыню ў Паўсюдным Касцёле
Успамін св. Грыгорыя Нарэцкага, з гэтага года ўнесены ў Агульны рымскі каляндар, адзначылі ў Ватыкане св. Імшой, якую цэлебраваў 27 лютага 2021 г. у базыліцы св. Пятра кардынал Леанарда Сандры.
Пасля літургіі адбылася экуменічная малітва ля статуі святога, якая знаходзіцца ў Ватыканскіх садах. Яе ўзначалілі кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і архіепіскап Хаджаг Барсамян, прадстаўнік Армянскай Апостальскай Царквы ў Рыме.
Св. Грыгорый Нарэцкі жыў на мяжы IX і X стагоддзяў і быў адным з найвялікшых армянскіх тэолагаў, містыкаў і паэтаў. У 2015 г. Францішак абвясціў яго Доктарам Касцёла.
28 лютага 2021, 11:49