Ватыкан: шукаць альтэрнатыву для тых, хто адмаўляецца ад вакцыны
Гэтым дакументам ён унёс удакладненні ў Дэкрэт старшыні Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан n. CCCXCVIII ад 8 лютага 2021 г. на тэму надзвычайнага эпідэміялагічнага становішча.
Дэкрэт быў выдадзены, “каб даць тэрміновы нарматыўны адказ на першасную неабходнасць абараніць і забяспечыць здароўе і дабрабыт працоўнага калектыву, грамадзян і рэзідэнтаў Дзяржавы Ватыкан”, - гаворыцца ў паведамленні.
“У прыватнасці, Дэкрэт датычыць усіх прыдатных мер, накіраваных на папярэджанне, кантроль і супрацьстаянне надзвычайным эпідэміялагічным сітуацыям, і ў ім шырока пералічваюцца ўсе інструменты для адэкватнага і прапарцыянальнага адказу на рызыку для здароўя”, - сцвярджаецца ў дакуменце.
Сярод такіх мер называецца вакцынацыя для асобных катэгорый людзей, якія працуюць на дзяржаўных пасадах, з трэцімі асобамі або ў кантэкстах, якія могуць пагражаць бяспецы ўнутранага працоўнага калектыву. Падкрэсліваецца, што адмаўленне ад вакцынацыі ставіць пад пагрозу самаго чалавека і яго працоўны калектыў.
“Па гэтай прычыне ахова супольнасці можа прадугледжваць для тых, хто адмаўляецца ад вакцынацыі без медыцынскіх паказанняў, прыняцце мер, якія, з аднаго боку, зводзяць да мінімуму адпаведную небяспеку, а з другога боку, дазваляюць знайсці альтэрнатыўныя рашэнні для магчымасці выканання чалавекам сваёй працы”, - удакладняецца ў паведамленні.