Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота 

Бэнэдыкт XVI: не існуе двух Папаў

Бэнэдыкт XVI распавёў, што адмаўленне ад Пасаду св. Пятра было “складаным выбарам”, які ён зрабіў у “поўнай свядомасці” і аб якім ніколі не пашкадаваў.

Папа-эмерыт даў інтэрв’ю італьянскаму Corriere della sera з нагоды восьмай гадавіны заканчэння яго пантыфікату, які завяршыўся 28 сакавіка 2013 г. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што ў Касцёле “няма двух Папаў”, а таксама абвергнуў некаторыя версіі адносна прычынаў яго адмаўлення ад пасады Біскупа Рыма.

“Некаторыя з маіх крыху “фанатычных” сяброў дагэтуль абураныя, не жадаюць прыняць майго выбару. Я маю на ўвазе канспіралагічныя тэорыі, якія ўзніклі пасля яго: некаторыя казалі, што прычынай стаў скандал Vatileask, іншыя, што змова гей-лобі, яшчэ іншыя, што справа кансерватыўнага тэолага-лефебрыста Рычарда Уільямсана. Яны не жадаюць паверыць, што выбар я зрабіў свядома. Але маё сумленне чыстае”, - прызнаўся Бэнэдыкт XVI.

Папа-эмерыт пракаментаваў таксама падарожжа Святога Айца ў Ірак, якое павінна адбыцца 3-5 сакавіка 2021 г. “Я думаю, што гэта будзе вельмі важнае падарожжа. На жаль яно пройдзе ў вельмі складаны перыяд, які робіць яго таксама небяспечным з пункту гледжання агульнай бяспекі і COVID. Акрамя таго ў Іраку нестабільная сітуацыя. Я буду суправаджаць Францішка маёй малітвай”, - запэўніў Бэнэдыкт XVI.
 

01 сакавіка 2021, 09:03