Развітальная цырымонія з Францішкам у Багдадзе (кардынал Філоні другі з права) Развітальная цырымонія з Францішкам у Багдадзе (кардынал Філоні другі з права) 

Кардынал Філоні: іслам падзелены, і мы не можам яго аб’ядноўваць

Гістарычнасць і беспрэцэдэнтнасць сустрэчы Папы з лідарам іракскіх шыітаў падкрэсліў Кардынал Фернада Філоні, у мінулым Апостальскі нунцый і спецыяльны папскі пасланнік у Іраку.

Іерарх звярнуў увагу на тое, што выключная па важнасці сустрэча Пантыфіка з Алі Аль-Сістані нагадвае аб сур'ёзных падзелах у ісламе. У Абу-Дабі Францішак зблізіўся з сунітамі. У Іраку ён сустракаецца з шыітамі. Кардынал Філоні, аднак, робіць агаворку, што, нягледзячы на жаданне Касцёла нівеліраваць канфлікты ў ісламе, католікі падыходзяць да існуючай сітуацыі з вялікай пакорай і не жадаюць павучаць мусульман.

“Не Касцёл павінен рэгуляваць адносіны паміж сунітамі і шыітамі. Тут патрэбна вялікая адказнасць і разуменне таго, што стасункі паміж мусульманамі вельмі далікатныя. Мы можам толькі заахвочваць да дыялогу. Але сам дыялог і тое, як яго трэба весці, – не наша пытанне. Мы ведаем, што ў ісламе існуе вялікі падзел паміж шыітамі і сунітамі. Але ёсць і іншыя фракцыі. Аднак мы павінны быць пакорнымі і пазбягаць настаўленняў”, - падкрэсліў Вялікі магістр Ордэна Святога Гробу Пана ў Іерусаліме.

Ён назваў візіт Папы да Аль-Сістані гістарычнай падзеяй. “Ён духоўны, нават патрыярхальны чалавек, у тым ліку дзякуючы свайму ўзросту – яму 90 гадоў. За сваё жыццё ён шмат зрабіў для міру, для мірнага ўрэгулявання адносін у Іраку і сярод шыітаў. Таму гэтыя дзве асобы падобныя на дзве калоны, паміж якімі можна пабудаваць мост. Я перакананы, што гэта важная сустрэча для нас, католікаў, хрысціян, але і для шыітаў, і для мусульманскага свету”, - адзначыў кардынал Філоні.
 

08 сакавіка 2021, 11:27