Наступны Эўхарыстычны кангрэс пройдзе ў Лацінскай Амерыцы
20 сакавіка 2021 г. Зала Друку Святога Пасаду агучыла рашэнне Францішка адносна часу і месца правядзення наступнага Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса.
Святы Айцец ухваліў прызначэнне эквадорскай архідыяцэзіі Кіта ў якасці арганізатара і гаспадара 53-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, які пройдзе ў 2024 г., калі будзе адзначацца 150-годдзе прысвячэння Эквадора Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. “Гэта вялікая касцёльная сустрэча прадэманструе плённасць Эўхарыстыі для евангелізацыі і аднаўлення веры на лацінаамерыканскім кантыненце”, - гаворыцца ў тэксце паведамлення.
Тым часам працягваецца падрыхтоўка да бліжэйшага эўхарыстычнага форума, які пройдзе з 5 па 12 верасня 2021 г. у Будапешце.
20 сакавіка 2021, 12:10