Святы Пасад: скончыць з марнаваннем і камерцыялізацыяй вады
Кардынал П’етра Паралін з жалем адзначыў, што ў ХХІ стагоддзі, у эпоху прагрэсу і тэхналагічных дасягненняў, доступ да бяспечнай і пітной вады дадзены не ўсім. У гэтага свету ёсць сур'ёзная сацыяльная запазычанасць перад беднымі, якія не маюць доступу да пітной вады, бо гэта пазбаўляе іх права на жыццё, заснаванае на іх неад'емнай годнасці, - нагадаў іерарх думку папы Францішка.
Да гэтай сумнай рэчаіснасці сёння дадаецца шкоднае ўздзеянне змены клімату, якое шкодзіць і зніжае якасць вады і, як следства, перашкаджае спакойнаму і плённаму жыццю. Гэтаму таксама спрыяе культура адчужэння і глабалізацыя абыякавасці, у выніку якіх чалавек адчуваць сябе ў сілах рабаваць рэсурсы зямлі. Цяперашні крызіс у галіне аховы здароўя пашырыў сацыяльную і эканамічную няроўнасць у пытанні водазабеспячэння сярод самых бедных.
, - звярнуўся Дзяржсакратар.
Іерарх лічыць, што трэба мяняць мысленне ў падыходзе да вады: замест "спажывання", трэба гаварыць пра яе разумнае "выкарыстанне", зыходзячы з нашых рэальных патрэб і паважаючы патрэбы іншых.
“Каштоўнасць вады”, – спаслаўся кардынад Паралін на тэму сёлетняга Дня водных рэсурсаў, – таксама можа азначаць прызнанне таго, што харчовая бяспека і якасць вады непарыўна звязаны. Гэты рэсурс адыгрывае важную ролю ва ўсіх аспектах харчовых сістэм, доступ да бяспечнай вады і належныя санітарныя ўмовы зніжаюць рызыку заражэння прадуктаў харчавання і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў.
Ватыканскі дыпламат падкрэсліў, каб гарантаваць справядлівы доступ да вады, жыццёва неабходна тэрмінова прыняць меры, раз і назаўсёды пакласці канец яе марнаванню, камерцыялізацыі і забруджванню.