Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: клопат пра акіяны – умова цэласнага развіцця

У рамках публічных дэбатаў аб значэнні вады на тэму "Вада – крыніца жыцця", арганізаваных Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, адбылася нарада па ахове акіянаў.

Яна завяршыла пяцідзённую серыю міждысцыплінарных вэбінараў, якія сабралі экспертаў у розных навуковых дысцыплінах, прадстаўнікоў Касцёла і водна-гаспадарчых структур. У працэсе дэбатаў шмат разоў узнікала тэма ўзаемасувязі вады і сацыяльнага развіцця.

Антоніа Дзі Натале з Acquario Genova лічыць, што ў многіх выпадках чалавечая дзейнасць негатыўна адбіваецца на вадзе, і сучасныя схемы развіцця неабходна перапраграмаваць. “Інтэгральная экалогія азначае клопат пра ўсё навакольнае асяроддзе, у дадзеным выпадку пра мора і акіяны з усімі іх элементамі: фізічнымі, біялагічнымі і прыроднымі, уключаючы самога чалавека. Для чалавека акіян заўсёды быў крыніцай выжывання”, - падкрэсліў эксперт.

Акіяны займаюць 71% паверхні планеты і іх воды ўзаемазвязаны. Яны аказваюць велізарнае ўздзеянне на клімат і змены клімату, гэта можна заўважыць па накапленні экстрэмальных прыродных з’яў, якія маюць месца і на сушы. Акіянская вада ўплывае на прэсную ваду на кантынентах праз ападкі і штормы.
 

27 сакавіка 2021, 11:11