Дзяніс Шмыгаль падчас размовы з Францішкам Дзяніс Шмыгаль падчас размовы з Францішкам 

Візіт украінскага прэм’ера ў Ватыкан

25 сакавіка 2020 г., у ватыканскім Апостальскім палацы Папа прыняў Дзяніса Шмыгаля, прэм'ер-міністра Украіны. Пасля палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам.

Падчас размовы ў Дзяржаўным сакратарыяце гаворка ішла пра добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Украінай. Асаблівая ўвага была засяроджана на некаторых актуальных праблемах, якія ўяўляюць двухбаковы інтарэс, а таксама на пытаннях, што тычацца жыцця і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў краіне.

Падчас перамоў шмат месца было прысвечана крызісу ў галіне аховы здароўя і драматычнай сітуацыі на ўсходзе Украіны. Бакі выказалі спадзяванне, што нядаўнія парушэнні рэжыму спынення агню саступяць месца жэстам, якія паспрыяюць мірнаму ўрэгуляванню канфлікту.
 

25 сакавіка 2021, 12:55