Вызначана дата прысягі навабранцаў Швейцарскай гвардыі
З-за межаў Ватыкана прыбудуць толькі бацькі і бліжэйшыя сваякі 34 рэкрутаў, некалькі прадстаўнікоў Швейцарскай канферэнцыі, арміі краіны, мясцовай біскупскай канферэнцыі і Фонду Папскай швейцарскай гвардыі.
Ранішнюю Імшу з базылікі св. Пятра і цырымонію прысягі з Панадворка св. Дамаса, або ў выпадку непагадзі з Залы Паўла VI, будуць трансліраваць ватыканскія СМІ.
Швейцарская гвардыя служыць Пантыфікам з 1506 г. 135 салдат і афіцэраў адказваюць за асабістую ахову Святога Айца і кантралююць уваходы ў Ватыкан і Дом св. Марты, дзе жыве Францішак.
Падаць заяўку на ўступленне ў ваенізаванае падраздзяленне могуць выключна швейцарскія католікі ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў. Служба працягваецца не менш за 25 месяцаў.
У 2023 г. пачнецца рэканструкцыя казармы Швейцарскай гвардыі. Увесь склад часова пераедзе ў іншае месца, якое яшчэ не вызначана. Пераезд у адноўленыя памяшканні запланаваны на 2027 г., у 500-ю гадавіну рабавання Рыма войскамі імператара Карла V, калі 147 швейцарскіх гвардзейцаў загінулі ў абароне папы Клімента VII.