Швейцарскія гвардзейцы Швейцарскія гвардзейцы 

Вызначана дата прысягі навабранцаў Швейцарскай гвардыі

Прысяга навабранцаў Швейцарскай гвардыі адбудзецца 6 мая 2021 г. у Ватыкане без прысутнасці грамадскасці. Прычына – пандэмія каронавіруса і звязаная з гэтым неабходнасць захавання мер бяспекі.

З-за межаў Ватыкана прыбудуць толькі бацькі і бліжэйшыя сваякі 34 рэкрутаў, некалькі прадстаўнікоў Швейцарскай канферэнцыі, арміі краіны, мясцовай біскупскай канферэнцыі і Фонду Папскай швейцарскай гвардыі.

Ранішнюю Імшу з базылікі св. Пятра і цырымонію прысягі з Панадворка св. Дамаса, або ў выпадку непагадзі з Залы Паўла VI, будуць трансліраваць ватыканскія СМІ.

Швейцарская гвардыя служыць Пантыфікам з 1506 г. 135 салдат і афіцэраў адказваюць за асабістую ахову Святога Айца і кантралююць уваходы ў Ватыкан і Дом св. Марты, дзе жыве Францішак.

Падаць заяўку на ўступленне ў ваенізаванае падраздзяленне могуць выключна швейцарскія католікі ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў. Служба працягваецца не менш за 25 месяцаў.

У 2023 г. пачнецца рэканструкцыя казармы Швейцарскай гвардыі. Увесь склад часова пераедзе ў іншае месца, якое яшчэ не вызначана. Пераезд у адноўленыя памяшканні запланаваны на 2027 г., у 500-ю гадавіну рабавання Рыма войскамі імператара Карла V, калі 147 швейцарскіх гвардзейцаў загінулі ў абароне папы Клімента VII.
 

14 красавіка 2021, 11:03