Бедныя ў чарзе на вакцынацыю ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота Бедныя ў чарзе на вакцынацыю ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота 

300 бедных атрымаюць прышчэпку ў Ватыкане

8 мая 2021 г. у Ватыкане прышчэпку ад каронавіруса атрымаюць 300 бедных. Яны маглі зарэгістравацца на вакцынацыю цягам апошніх двух тыдняў у амбулаторыі, размешчанай пад каланадай плошчы св. Пятра.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Гаворка ідзе пра людзей, якія звычайна не атрымліваюць дапамогу ад дабрачынных арганізацый, у адрозненні ад іншых 1400 бедных, якія былі вакцынаваны ў Ватыкане раней.

У каментары для Vatican News Апостальскі элемазінарый, кардынал Конрад Краеўскі, распавёў пра нечаканы поспех ініцыятывы Vaccino sospeso (адкладзеная вакцына), у рамках якой людзі, якія прышчапіліся ад каронавіруса, робяць ахвяраванне на набыццё вакцыны для людзей у патрэбе.

Ватыканскі іерарх адзначыў, што дзякуючы шчодрасці ахвярадаўцаў з’явілася магчымасць накіраваць 200 тыс. еўра на барацьбу з каронавірусам у Індыі і 350 тыс. – у Сірыі. Грошы былі будуць размяркоўвацца нунцыятурамі ў гэтых краінах.
 

08 мая 2021, 09:33