Кіраўнік ватыканскіх СМІ: мы павінны трымаць удары рэальнасці
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Паола Руфіні адзначыў, што, паводле Францішка, выклікам для ватыканскіх журналістаў з’яўляецца дух творчасці і свабода ў кантэксце іх місіі, адмова ад штучнай дасканаласці і смеласць перад абліччам рэальнасці.
У панядзелак, 24 мая 2021 г., Пантыфік наведаў сядзібу СМІ Святога Пасаду ў рымскім Палаца Піа.
“Мы павінны мець мужнасць сустрэчы з рэальнасцю, якая кідае нам выклік. Рэдакцыі L'Osservatore Romano Папа сказаў: трымайце ўдары рэальнасці, якая ставіць нас у цяжкае становішча. Давайце проста падумаем пра COVID-19, пра нашы праблемы, пра тое, як нам інкультураваць пасланне ў такіх розных з сацыяльнага і рэлігійнага пункту гледжання краінах. (...) Менавіта гэтую рэальнасць мы павінны пераўтвараць. Няма такіх рэчаў, якія нельга было б змяніць. Гэта выклік для сферы камунікацыі”, - падкрэсліў Руфіні.
Падчас свайго візіту Францішак паўдзельнічаў у “лятучцы” рэдакцыі L'Osservatore Romano, памаліўся ў капліцы, правёў некалькі хвілін у прамым эфіры італьянскай перадачы Ватыканскага радыё, наведаў тэхнічны сектар. Усё завяршылася агульнай сустрэчай з кіраўніцтвам і персаналам Дыкастэрыі.
Нагодай для сустрэчы Папы з ватыканскімі журналістамі сталі юбілеі, якія адзначаюцца сёлета: 160-годдзе газеты L'Osservatore Romano і 90-годдзе Ватыканскага радыё.