Навукоўцам з Венгрыі і Італіі ўручаць Прэмію Папскіх акадэмій
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Рашэнне абвясціла 12 мая 2021 г. Папская рада па культуры. Уручэнне адбудзецца ў пачатку 2022 г. Залаты медаль пантыфіката за 2020 г. атрымае Ворош – член Венгерскай акадэміі мастацтваў, срэбны – Бэночы і Касцілья.
Венгерскага навукоўца ўзнагародзяць за працу Археалагічныя раскопкі Махера (Machaerus Archaeological Excavations), якая выйшла ў трох тамах у італьянскім выдавецтве Edizioni Terra Santa у 2013, 2015 і 2019 гадах. Бэначы атрымае Прэмію за доктарскую дысертацыю на тэму хрысціянскіх надпісаў у Катакомбах св. Каліста (Le Iscrizioni Cristiane dell'Area I di Callisto), якую абараніў у Папскім інстытуце хрысціянскай археалогіі. Касцілья стаў лаўрэатам дзякуючы сваёй манаграфіі на тэму хрысціянскай тапаграфіі цэнтральна-паўночнай Тасканы (Topografia Cristiana della Toscana centro-settentrionale), апублікаванай Папскім інстытутам хрысціянскай археалогіі.
Каардынацыйная рада, якая прысуджае Прэмію, была створана Янам Паўлам ІІ у лістападзе 1995 г. У яе склад уваходзяць старшыні сямі Папскіх акадэмій: св. Тамаша Аквінскага, Тэалогіі, Міжнароднай Марыйнай, Літаратуры і выяўленчага мастацтва, Рымскай археалогіі, Cultorum Martyrum і Academia Latinitatis.
Рада, якую ўзначальвае старшыня Папскай рады па культуры, кардынал Джанфранка Равазі, збіраецца раз на год для прадстаўлення агульнага даклада аб дзейнасці асобных акадэмій і каардынацыі іх дзейнасць.