Францішак з Прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам Францішак з Прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам 

Прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі з візітам у Ватыкане

10 мая 2021 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі Эгілса Левітса. Пазней палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных размоў было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі, адзначаны важны ўклад хрысціянскай веры і Каталіцкага Касцёла ў прасоўванне сапраўднага гуманізму, духоўнае вымярэнне, абарону годнасці чалавека і сям'і.

Сёлета адзначаецца стагоддзе дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Латвіяй.

Бакі спыніліся на пытаннях, якія ўяўляюць агульны інтарэс як на міжнародным, так і на рэгіянальным узроўнях, пацвердзіўшы жаданне супрацоўнічаць у пошуку агульнага дабра і ў прасоўванні культуры, якая спрыяе міру і братэрству паміж народамі.
 

10 мая 2021, 14:46