Ян Павел І падчас інаўгурацыйнай Імшы пантыфікату Ян Павел І падчас інаўгурацыйнай Імшы пантыфікату 

Святы Пасад арганізуе міжнародны кангрэс, прысвечаны Яну Паўлу I

Зала Друку Апостальскай Сталіцы абвясціла, што вясной 2022 г. плануецца правесці міжнародны кангрэс, прысвечаны вучэнню Яна Паўла I, "Папы 33 дзён", які памёр у 1978 г.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Год таму, з мэтай захаваць спадчыну Пантыфіка, быў заснаваны фонд яго імя. Асноўная яго задача – падтрымка даследаванняў і публікацыя прац Кардынала Альбіна Лучані - Папы Яна Паўла I. З гэтай мэтай былі заключаны пагадненні з рознымі ватыканскімі ўстановамі. Італьянскае тэлебачанне RAI падзялілася відэаматэрыяламі (у 1978 г. Святы Пасад яшчэ не меў уласнай тэлевізійнай студыі).

Ян Павел I (1912-1978) быў у 1958-69 гадах біскупам Віторыа Вэнэта, а затым Патрыярхам Венецыі, з 5 сакавіка 1973 г. – кардыналам. Абраны Папам 26 жніўня 1978 г., ён прыняў імёны двух сваіх папярэднікаў – Яна XXIII і Паўла VI – і стаў першым у гісторыі Біскупам Рыма з двайным імем. Раптоўная смерць насцігла Пантыфіка 28 верасня 1978 г. раніцай, усяго праз 33 дні ад пачатку пантыфікату.
 

11 мая 2021, 11:24