Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Панадворку св. Дамаса Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Панадворку св. Дамаса 

У Ватыкане аднаўляюцца агульныя аўдыенцыі з удзелам вернікаў

У Ватыкане аднаўляюцца папскія агульныя аўдыенцыя з непасрэдным удзелам вернікаў. На працягу апошніх шасці месяцаў яны праходзілі ў фармаце відэатрансляцыі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Прэфектура Папскага дома паведаміла, што ў сераду 12 мая 2021 г. Францішак правядзе агульную аўдыенцыю ў Панадворку св. Дамаса. Яна будзе праходзіць з захаваннем санітарна-эпідэмічных мер бяспекі. Прыняць удзел у сустрэчы змогуць усе ахвотныя без неабходнасці атрымання білету, уваход будзе ажыццяўляцца праз Бронзавую браму з правага боку каланады плошчы св. Пятра.

З 11 сакавіка 2020 г. агульныя аўдыенцыі праходзілі без непасрэднага ўдзелу вернікаў – у фармаце відэатрансляцыі з Папскай прыватнай бібліятэкі ў Апостальскім палацы. Выключэннем стаў перыяд з 2 верасня па 4 лістапада, калі яны праводзіліся з вернікамі, але ў сувязі з пагаршэннем эпідэмічнай сітуацыі агульныя аўдыенцыі былі паўторна пераведзены ў відэафармат.
 

07 мая 2021, 12:01