Ватыканскія музеі Ватыканскія музеі  

Ватыканскія музеі адкрыліся пасля “пандэмічнай” паўзы

3 мая 2021 г. Ватыканскія музеі зноў адчынілі свае дзверы для наведвальнікаў, як і іншыя культурныя ўстановы Італіі, пасля паўзы, звязанай з пандэміяй. Неабходная ўмова – папярэдняе браніраванне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кожныя паўгадзіны можа ўвайсці абмежаваная колькасць людзей. Падчас знаходжання яны павінны быць у масцы, трымаць бяспечную дыстанцыю і захоўваць іншыя санітарныя правілы. Парушальнікаў могуць неадкладна папрасіць пакінуць тэрыторыю Музеяў.

Такі ж умовы трэба захоўваць і падчас візіту ў Ватыканскія сады. Група наведвальнікаў з гідам абмежаваная да 20 чалавек.

З пачатку пандэміі каронавіруса Ватыканскія музеі зачыняліся ўжо тройчы: з 9 сакавіка па 1 чэрвеня 2020 г., з 6 лістапада 2020 г. па 1 лютага 2021 г. Апошні вымушаны перапынак трываў з 15 сакавіка.
 

03 мая 2021, 10:56