Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Рада кардыналаў абмеркавала развіццё сінадальнасці

24 чэрвеня 2021 г. у анлайн-фармаце адбылося чарговае пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У нарадзе прынялі ўдзел кардыналы: Оскар Радрыгес Марадзьяга з Гандураса, Рэйнхард Маркс з Германіі, Шон Патрык О’Мэйлі з ЗША, Освальд Грасіяс з Індыі, Фрыдалін Амбонга Бэзунгу з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, а таксама кардыналы П’етра Паралін, Джузэппэ Бэртэла і біскуп Марка Мэліна, Сакратар структуры, якія далучыліся да сустрэчы з Ватыкана. Папа сачыў за працай групы праз відэаспалучэнне з Дома св. Марты.

Пасля ўступнага слова Святога Айца, кардыналы прадставілі сітуацыю ў сваіх рэгіёнах, звяртаючы ўвагу на наступствы пандэміі. У гэтым кантэксце кардынал Грасіяс падзякаваў Папу за блізкасць да людзей, якія пакутуюць ад падзей у М’янме.

Францішак адзначыў важнасць сінадальных працэсаў, якія адбываюцца на дыяцэзіяльным і нацыянальным узроўнях, а таксама падзяліўся думкамі пра тое, як яны павінны выліцца ў больш шырокі рух, распачаты Генеральным сакратарыятам Сінода Біскупаў. Рада таксама выказала задавальненне нядаўняй справаздачай Moneyval і развіццём у сферы фінансавага і эканамічнага нагляду Апостальскай Сталіцы.

Наступную сустрэчу дарадчага органу пры Пантыфіку было запланавана правесці ў верасні.
 

26 чэрвеня 2021, 13:33