Святы Пасад: заклік тэолагаў аб ратаванні братэрства
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гэта "гарачае запрашэнне як да прафесійных тэолагаў, так і да ўсіх вернікаў", пераадольваць дваістасць паміж духоўным і свецкім светам, - гаворыцца ў тэксце. Тут прапануецца шэраг тэм для стымулявання рэфлексіі на будучыняй чалавечага братэрства.
Ініцыятарамі звароту выступілі: старшыня Папскай акадэміі жыцця, арцыбіскуп Вінчэнца Палья і дырэктар Папскага тэалагічнага інстытута сужэнства і сям'і імя Яна Паўла ІІ П'еранжэла Сэквэры.
У ватыканскім дакуменце падкрэсліваецца, што Касцёл – гэта не "духоўная арыстакратыя абраных, а гасцінны намёт". Такім чынам, вера павінна навучыцца жыць у мовах свецкага свету без шкоды для прапаведавання блізкасці Бога.
Штуршком для звароту стала энцыкліка Францішка Fratelli tutti. У канцы дакумента арцыбіскуп Палья выказаў спадзяванне, што касцёльныя ўстановы "будуць спрыяць больш глыбокаму і ўсвядомленаму дыялогу паміж верай і чалавечай думкай".