Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік не ўзначаліць Імшы ў Дзень пажылых людзей

Папа ў Першы дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей, 25 ліпеня 2021 г., узначаліць толькі малітву Анёл Панскі, Імшу ў ватыканскай базыліцы будзе цэлебраваць арцыбіскуп Рына Фізікела, - паведаміла Зала Друку.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Стан здароўя Святога Айца не выклікае хваляванняў, ідзе звычайны працэс выздараўлення. Цэлебрацыя Эўхарыстыі, запланаванай некалькі месяцаў таму, была б звязана з даволі сур’ёзнай для цяперашняга стану Пантыфіка фізічнай нагрузкай.

84-гадоваму Папу 4 ліпеня 2021 г. зрабілі аперацыю па выдаленні часткі тоўстай кішкі. Ён правёў у бальніцы 11 дзён. Аднак папская паездка ў сталіцу Венгрыі і Славакію ў наступным месяцы ўсё яшчэ плануецца.
 

24 ліпеня 2021, 11:29