Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Cвецкія ў кіраўніцтве Папскай камісіі па Лацінскай Амерыцы

Папа прызначыў 26 ліпеня 2021 г. сакратаром Папскай камісіі па Лацінскай Амерыцы мексіканца Радрыга Геру Лопэса, а кіраўніком офіса гэтай структуры Святога Пасаду аргентынку Эмільсэ Куду.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Радрыга Гера Лопэс, доктар філасофіі. Ён вучыўся, між іншым у Пуэбла, Ліхтэнштэйне, Айхштэце. Быў дырэктарам Цэнтра сацыяльных і душпастырскіх даследаванняў мексіканскай біскупскай канферэнцыі, кіраўніком Centro de Investigación Social Avanzada (www.cisav.mx), членам Тэалагічнай камісіі Касцёльнай асамблеі краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (CELAM), членам Папскай рады Iustitia et Pax і Папскай акадэміі жыцця. Яго запрашалі ў якасці эксперта на Сінод Біскупаў па пытаннях сям'і ў кастрычніку 2014 г.

Эмільсэ Куда, выкладчыца Папскага аргентынскага каталіцкага ўніверсітэта (Pontificia Universidad Católica Argentina) і St. Thomas University (Злучаныя Штаты Амерыкі), вядомая тым, што інтэрпрэтуе вучэнне Францішка праз “аргентынскую народную тэалогію”.
 

26 ліпеня 2021, 12:54