Маці Божая Ружанцовая з Чыквінкіры Маці Божая Ружанцовая з Чыквінкіры 

Ватыканскія сады: новая мазаіка прысвечаная апякунцы Калумбіі

Кардынал Джузэпэ Бэртэла, старшыня Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, асвяціў у Ватыканскіх садах мазаіку з выявай Маці Божай Ружанцовай з Чыквінкіры, апякункі Калумбіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Такім чынам была адзначана гадавіна каранацыі абраза, які ўшаноўваецца не толькі ў Калумбіі, але і ў многіх іншых частках Лацінскай Амерыкі.

У цырымоніі прынялі ўдзел Хорхэ Марыа Істман Рабледа, пасол Калумбіі пры Апостальскай Сталіцы, і прадстаўнікі Ордэна дамініканцаў з правінцыі св. Людвіка Бертрана ў Калумбіі. "Знак Маці Божай запрашае нас шмат працаваць дзеля росквіту і сацыяльнай справядлівасці, якіх не хапае ў нашай краіне", - падкрэслілі манахі.

У Ватыканскіх садах знаходзяцца выявы Багародзіцы з многіх краін і санктуарыяў, такіх як Фаціма і Лурд.
 

11 ліпеня 2021, 12:08