У складзе Папскай акадэміі навук яшчэ адзін нобелеўскі лаўрэат
Святы Айцец прызначыў 11 жніўня 2021 г. звычайным членам Папскай акадэміі навук Джэніфер Эн Даўдна, выкладчыцу Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Бэрклі, у Злучаных Штатах Амерыкі.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Даўдна – сусветна вядомы амерыканскі біяхімік і генетык, даследчыца геномікі. Яе працы ў асноўным прысвечаны структурнай біялогіі і біяхіміі. Атрымала Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 2020 г. сумесна з Эманюэль Шарпанцье (таксама нядаўна прызначанай членам Папскай акадэміі навук) за распрацоўку метаду рэдагавання геному.
Новы папскі акадэмік з’яўляецца доктарам філасофіі, прафесарам Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Бэрклі, даследчыцай Медыцынскага інстытута Говарда Х'юза, членам Нацыянальных Акадэміі навук і Медыцынскай акадэміі ЗША, замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства.
11 жніўня 2021, 12:09