L’Osservatore Romano: паралімпійскія гульні прыдумалі ў Ватыкане?
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Навіной” з’яўляецца не тое, што ў 1905-1908 гг. у Ватыкане праходзілі “чампіянаты свету” па лёгкай атлетыцы, а па нядзелях рымскія парафіі арганізоўвалі спартыўныя спаборніцтвы ў прысутнасці св. Пія Х. “Навіной” з’яўляецца тое, што на пачатку ХХ ст. у Ватыкане спаборнічалі атлеты з няпоўнаспраўнасцямі”, - заўважыў на старонках L’Osservatore Romano Джампаола Матэі.
Журналіст нагадаў, што ў верасні 1908 г. у ватыканскіх першынствах па бегу, скоках у вышыню і іншых дысцыплінах прымалі ўдзел атлеты з ампутацыямі, праблемамі са зрокам і слыхам.
“Магчыма, што Параалімпіяда, якая распачнецца ў аўторак 24 жніўня ў Токіа, нарадзілася менавіта ў Бельведэрскім панадворку, ператвораным у лёгкаатлетычны стадыён”, - падкрэсліў Матэі. Ён нагадаў таксама, што некаторыя спептыкі пыталіся тады ў Пія Х: “Куды гэта нас прывядзе?", а той адказваў на венецыянскім дыялекце: “Caro elo!” (На неба).
L’Osservatore Romano асвятляла тагачасныя спаборніцтвы як сапраўднае спартыўнае выданне. На яго старонках можа было знайсці турнірныя табліцы, расклады забегаў, каментары, інтэрв’ю, дакладную інфармацыю пра траўмы, атрыманыя атлетамі.
“Як у часы “інклюзіўных” спаборніцтваў, падтрыманых св. Піем Х, таксама сёння Паралімпійскія гульні з’яўляюцца крокам наперад у прасоўванні іншага разумення няпоўнаспраўнасці. Усё большая і большая ўвага СМІ да Паралімпіяды спрыяе новай свядомасці і стымулюе да найкаштоўнейшай рэфлексіі адносна сацыяльнай ролі спорту і паняцця інваліднасці”, - адзначыў Джампаола Матэі.