Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Паралін: заходне-кітайскі дыялог не просты, але карысны

Дзяржсакратар Яго Святасці падтрымаў намаганні па актывізацыі супрацоўніцтва паміж Захадам і Кітаем. Ён даслаў прывітанне ўдзельнікам адмысловага форума.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

30 верасня 2021 г. праходзіла сустрэча "Захад і Кітай: дыялог і супрацоўніцтва паміж ХХ і ХХІ стагоддзямі", арганізаваная Інстытутам Стурцо і Каталіцкім універсітэтам Найсвяцейшага Сэрца. Яе прысвяцілі паглыбленаму вывучэнню розных этапаў кітайска-заходніх адносін у мінулым стагоддзі і ў апошнія дзесяцігоддзі. У форуме прынялі ўдзел намеснік кіраўніка місіі пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Італіі Чжэн Сюань і арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі, які займаецца дыялогам паміж Кітаем і Святым Пасадам з 1983 г.

Супрацоўніцтва не заўсёды простае, і сёння гэта асабліва актуальна з прычыны абвастрэння супрацьстаяння на розных узроўнях, у тым ліку ў сферы эканамічнай канкурэнцыі, - адзначыў кардынал П’етра Паралін.

“Нягледзячы на гэта, - дадаў кіраўнік дыпламатыі Святога Пасаду - шлях супрацоўніцтва застаецца важным, карысным і дарэчным. Заўсёды павінна заставацца месца для супрацоўніцтва паміж народамі, культурамі, рэлігіямі ў сферах, якія ўяўляюць агульны інтарэс. Тут можна згадаць надзённыя пытанні навакольнага асяроддзя і энергетычнага пераходу”.

Іерарх лічыць, што рэлігіі павінны ўнесці свой уклад у кітайска-заходні дыялог, на карысць усіх народаў і ў імя братэрства паміж імі. Ён спадзяваецца, што ў сённяшнім кантэксце ўдасца пазбегнуць “памылак і непаразуменняў мінулага” і “адказна паставіцца да праблем сучаснага свету”.
 

30 верасня 2021, 20:05