Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Новы галоўны арганізатар Міжнародных эўхарыстычных кангрэсаў

Францішак прызначыў старшынёй Папскага камітэта Міжнародных эўхарыстычных кангрэсаў а. Карада Маджоні, ужо былога падсакратара Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Італьянскі законнік-манфартанец змяніў на пасадзе свайго суайчынніка, арцыбіскупа П'ера Марыні, які ўзначальваў структуру з 2007 г.

А. Маджоні – доктар літургікі. Працуе ў структурах Святога Пасаду з 1990 г. Кіраваў Літургічным камітэтам Вялікага юбілею 2000 года. У 2007 г. узначаліў адзін з аддзелаў у Кангрэгацыі Божага культу, з 2013 г. кансультуе Упраўленне папскіх літургічных цэлебрацый. 5 лістапада 2014 г. Францішак прызначыў яго намеснікам сакратара згаданай Кангрэгацыі. Уваходзіць у склад Рады Папскай міжнароднай марыйнай акадэміі, выкладае ў Папскім літургічным інстытуце св. Анзэльма і на Папскім тэалагічным факультэце Marianum.
 

13 верасня 2021, 12:19