Новы Генеральны сакратар Міжнароднай тэалагічнай камісіі
Аляксандр Панчанка – Vatican News
66-гадовы святар абараніў дактарат па філасофіі ў Турынскім універсітэце і дактарат па тэалогіі ў Папскім латэранскім універсітэце ў Рыме, дзе выкладаў з 1985 па 2008 гг. Ва Універсітэце Сафія, які быў заснаваны К’ярай Любік і з’яўляецца навукова-даследчым цэнтрам Руху Факаляраў, ён каардынуе дзейнасць Дэпартамента тэалогіі, філасофіі і гуманітарных навук. Спецыялізуецца на трынітарнай анталогіі.
Новапрызначаны Генеральны сакратар Міжнароднай тэалагічнай камісіі – шматгадовы член гэтай арганізацыі. Акрамя таго ён з’яўляецца сябрам Італьянскага тэалагічнага таварыства (старшынёй якога быў з 2003 па 2011 гг.), Папскай тэалагічнай акадэміі (сакратаром якой быў з 2003- па 2008 гг.), Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і Змешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнымі Цэрквамі. Раней быў дарадчыкам Папскай рады па справах свецкіх і Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.
На міжнародным узроўні мансен’ёр П’ера Кода прымае актыўны ўдзел у міждысцыплінарным і міжрэлігійным дыялогу, супрацоўнічае са шматлікімі выданнямі на навуковую і культурную тэматыку, з’яўляецца аўтарам мноства тэалагічных публікацыі, значная частка якіх перакладзена на розныя мовы свету.
На пасадзе Генеральнага сакратара Міжнароднай тэалагічнай камісіі мансен’ёр Кода змяніў французскага дамініканіна, а. Серж-Томаса Баніно, які кіраваў структурай з 2011 г. Камісія была заснавана ў 1969 г. папам Паўлам VI. Яна дзейнічае пры ватыканскай Кангрэгацыі Веравучэння.