Ватыканскі дыпламат пра адносіны Святога Пасаду з балканскімі краінамі
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер пажадаў, каб “няспыннае вывучэнне міжнародных адносін натхняла новыя пакаленні на здзяйсненне ўкладу ў будаванне грамадства, якое будзе характарызавацца ўзаемным супрацоўніцтвам і пошукам агульнага дабра”.
Ватыканскі дыпламат звярнуў увагу на тое, што “часта далікатнае і складае пытанне адносін паміж Ватыканам і балканскімі краінамі”, ніколі не губляла важнасці ў палітычным кантэксце гэтага рэгіёна. Ён нагадаў, што ў перыяд на мяжы ХІХ і ХХ стст. быў пазначаны “складанымі міжнароднымі абставінамі”, у якіх “Белград і Ватыкан намагаліся палепшыць свае адносіны, вырашаючы разнастайныя праблемы, што ўзнікалі на падставе палітычных і рэлігійных адметнасцей”.
Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі нагадаў пра Канкардат, заключаны ў 1914 г., які, “хоць і не атрымаў ажыццяўлення і не прынёс пажаданых вынікаў”, але значна паспрыяў устанаўленню дыпламатычных стасункаў паміж Апостальскай Сталіцай і тагачасным Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў і адкрыццю Апостальская нунцыятура ў Белградзе.