Кард. Чэрны: Папа не з'яўляецца антыкапіталістам або папулістам
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
На думку іерарха, які карыстаецца вялікім даверам Пантыфіка, энцыкліка, апублікаваная год таму, была вельмі добра ўспрынята як людзьмі з асяроддзя Касцёла, так і тымі, хто не атаясамлівае сябе з каталіцызмам. Хоць Папа ў гэтым дакуменце выступае за справядлівае размеркаванне тавараў, тут не можна знайсці спасылак на антыкапіталізм або папулізм. Прыкладам дзейнасці на карысць іншых для Пантыфіка з'яўляецца Міласэрны Самаранін.
Сабрат Францішка па Таварыству Езуса адзначыў, што Fratelli tutti – гэта першая энцыкліка, якая шырока разглядае тэму міграцыі. У дакуменце гучыць заклік адкрыць людзям, вымушаным міграваць, не толькі дзверы і розум, але і свае сэрцы. Папа таксама ўказвае на неабходнасць развіцця міжканфесійнага дыялогу і "атрымання незлічоных багаццяў" ад міжкультурнага абмену ў свеце.
Паводле канадскага кардынала, Fratelli tutti можа стаць дапаможнікам для палітыкаў. Ён перакананы, што ў свеце ёсць дзяржаўныя дзеячы, якія "ажыццяўляюць сваё пакліканне не дзеля сябе, а служачы агульнаму дабру".