Падчас сустрэчы Францішка і Ангелы Меркель  Падчас сустрэчы Францішка і Ангелы Меркель 

Папская аўдыенцыя для Ангелы Меркель

Францішак прыняў 7 кастрычніка 2021 г. Канцлера Германіі Ангелу Меркель. Яна прыбыла ў Рым для ўдзелу ў міжрэлігійным форуме, які арганізавала Супольнасць св. Эгідзія.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На сустрэчу з Пантыфікам палітычны лідар прыбыла пасля візіту ў Інстытут Антрапалогіі Грыгарыянскага ўніверсітэта – адну з вядучых устаноў свету, якая займаецца тэматыкай абароны непаўналетніх.

Аўдыенцыя стала апошняй для Меркель сустрэчай з Пантыфікам у якасці кіраўніка ўрада Германіі. Яна сустракалася з Францішкам пяць разоў, упершыню з нагоды распачацця яго пантыфікату ў сакавіку 2013 г.

У другой палове дня палітык разам з Папам прыбудзе на цырымонію закрыцця двухдзённай міжрэлігійнай сустрэчы, якую арганізавала ў Рыме Супольнасць св. Эгідзія. Яна пройдзе ў Калізеі. Заключную медытацыю правядзе кіраўнік Армянскай Апостальскай Царквы Гарэгін II.
 

07 кастрычніка 2021, 11:49