Францішак сустрэўся з біскупамі са Швейцарыі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Аўдыенцыя ў Францішка доўжылася амаль дзве гадзіны. Размовы са швейцарскімі біскупамі вяліся на нямецкай, французскай і італьянскай мовах, кожны размаўляў на сваёй, практычна без дапамогі перакладчыка. “Папа добра разумее французскую”, - прызнаўся біскуп Лаві. Ён падкрэсліў, што Святы Айцец нагадаў пра магчымасць, якую прапануе Касцёлу цяперашні сінадальны працэс, і перасцярог ад успрымання яго як праявы свайго роду парламентарызму.
Швейцарскі іерарх прызнаўся, што Пантыфік знаходзіцца ў “добрай форме". Акрамя таго, ён падкрэсліў адкрытасць, з якой сустрэліся швейцарскія біскупы ў розных дыкастэрыях Рымскай курыі. Таксама на працягу апошняга тыдня яны кантактавалі са сваімі суайчыннікамі, якія служаць у Швейцарскай гвардыі.
29 лістапада 2021 г. епіскапат праводзіць пленарнае пасяджэнне ў Рыме, а ў канцы дня арганізуе прэс-канферэнцыю, дзе іерархі больш падрабязна раскажуць пра сваё знаходжанне ў Вечным горадзе.