Пошук

Падчас сустрэчы арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера з Мітрапалітам Іларыёнам Падчас сустрэчы арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера з Мітрапалітам Іларыёнам 

Ватыканскі дыпламат сустрэўся з прадстаўніком Патрыярха Кірыла

9 лістапада 2021 г. па благаслаўленні Патрыярха Кірыла старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата Мітрапаліт Іларыён сустрэўся з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэча прайшла ў будынку Апостальскай нунцыятуры ў Расійскай Федэрацыі пры ўдзеле Апостальскага нунцыя, арцыбіскупа Джавані Д'Аньела.

Мітрапаліт Іларыён прывітаў Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, падкрэсліўшы важнасць развіцця кантактаў Рускай Праваслаўнай Царквы з Дзяржаўным сакратарыятам. У сваю чаргу арцыбіскуп Галахер выказаў радасць у сувязі з магчымасцю сустрэцца з прадстаўніком Маскоўскага Патрыярхату для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння. Аб гэтым паведамляе сайт АЗЦС.

Іерархі абмеркавалі шырокае кола тэм, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Мітрапаліт Іларыён падрабязна паінфармаваў субяседніка аб ходзе адраджэння царкоўнага жыцця на постсавецкай прасторы і на тэрыторыі Расіі, а таксама аб пазіцыі Рускай Праваслаўнай Царквы па шэрагу аспектаў міжправаслаўных і міжхрысціянскіх адносін.

З 8 па 10 лістапада 2021 г. арцыбіскуп Галахер знаходзіцца з афіцыйным візітам у Расіі. Адбыліся яго сустрэчы з старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным і кіраўніком Міністэрства замежных спраў Сяргеем Лаўровым.

 

10 лістапада 2021, 10:55