Ватыканскі дыпламат сустрэўся з прадстаўніком Патрыярха Кірыла
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сустрэча прайшла ў будынку Апостальскай нунцыятуры ў Расійскай Федэрацыі пры ўдзеле Апостальскага нунцыя, арцыбіскупа Джавані Д'Аньела.
Мітрапаліт Іларыён прывітаў Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, падкрэсліўшы важнасць развіцця кантактаў Рускай Праваслаўнай Царквы з Дзяржаўным сакратарыятам. У сваю чаргу арцыбіскуп Галахер выказаў радасць у сувязі з магчымасцю сустрэцца з прадстаўніком Маскоўскага Патрыярхату для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння. Аб гэтым паведамляе сайт АЗЦС.
Іерархі абмеркавалі шырокае кола тэм, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Мітрапаліт Іларыён падрабязна паінфармаваў субяседніка аб ходзе адраджэння царкоўнага жыцця на постсавецкай прасторы і на тэрыторыі Расіі, а таксама аб пазіцыі Рускай Праваслаўнай Царквы па шэрагу аспектаў міжправаслаўных і міжхрысціянскіх адносін.
З 8 па 10 лістапада 2021 г. арцыбіскуп Галахер знаходзіцца з афіцыйным візітам у Расіі. Адбыліся яго сустрэчы з старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным і кіраўніком Міністэрства замежных спраў Сяргеем Лаўровым.