Наджыб Мікаці з Францішкам Наджыб Мікаці з Францішкам 

Новы прэм’ер Лівана з візітам у Ватыкане

25 лістапада 2021 г. у Ватыкане Папа прыняў прэм’ер-міністра Лівана Наджыба Мікаці. Затым адбылася сустрэча палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арыбіскупам Полам Галахерам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчнай размовы ў Дзяржсакратарыяце гаворка ішла пра гістарычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Ліванам і пра важную ролю, якую Каталіцкі Касцёл адыгрывае ў краіне. Была згадана цяперашняя сітуацыя, якую перажывае ліванскі народ, у першую чаргу ў кантэксце палітычнага крызісу і сацыяльна-эканамічных умоў, у надзеі, што справядлівасць, неабходныя рэформы і падтрымка міжнароднай супольнасці дапамогуць адрадзіць Краіну кедраў, - гаворыцца ў заяве Залы Друку Святога Пасаду.

Акрамя таго, увага была звернута на прасоўванне канцэпцыі поўнага грамадзянства для кожнага ліванца, важнай для мірнага суіснавання і захавання статусу Лівана як краіны міру і братэрства.
 

25 лістапада 2021, 12:08