Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Касцёле з’явяцца сем новых святых

15 мая 2022 г. у Касцёле з’явяцца сем новых святых. Рашэнне аб іх кананізацыі было зацверджана Папам на кансісторыі 3 мая 2021 г., але без прызначэння канкрэтнай даты ў сувязі з пандэміяй.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Гаворка ідзе пра Лазара Пілая, вядомага як Дэвасахаям, індыйскага свецкага верніка, мучаніка, забітага з нянавісці да веры (1712-1752); французскага святара, Сэрара дэ Бю (1544-1607), заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Хрысціянскай Дактрыны; Луіджы Марыю Палацолы (1827-1886), заснавальніка манаскай Супольнасці Сясцёр Бедных; Джусціна Марыю Русаліла (1891-1955), італьянскага святара, заснавальніка Таварыства Боскіх Пакліканняў і Кангрэгацыі Сясцёр Боскіх Пакліканняў; французскага святара Шарля дэ Фуко (1858-1916); Марыю Франчэску ад Езуса (свецкае імя: Анна Марыя Рубата) (1844-1904), італьянскую манахіню, заснавальніцу кангрэгацыі Сясцёр Капуцынак з Лаана; Марыю Даменіку Мантовані (1862-1934), сузаснавальніцу і першую генеральную настаяцельніцу Інстытута Малых Сясцёр Святой Сям’і.

Дата правядзення ўрачыстай кананізацыі гэтых благаслаўлёных была абвешчана ў спецыяльным паведамленні Кангрэгацыі па справах кананізацыі, абнародаваным 9 лістапада 2021 г.
 

09 лістапада 2021, 12:22